Антон Пуціла заключыў трохгадовы кантракт з нямецкім «Фрайбургам»

21.06.2010 / 15:49

Клуб нямецкай бундэслігі «Фрайбург» заключыў кантракт з паўабаронцам мінскага «Дынама» і зборнай Беларусі Антонам Пуціла, паведамляе SID.

Дамова разлічана на тры гады і ўступіць у сілу з 1 студзеня 2011 года. Нагадаем, што раней Пуціла ўжо выступаў у Нямеччыне. У 2008 годзе ён абараняў колеры «Гамбурга», але не змог замацавацца ў асноўным складзе.

У гэтым сезоне 23‑гадовы паўабаронца згуляў за «Дынама» 16 матчаў, забіўшы пяць галоў і аддаўшы столькі ж галявых перадач.