Нямецкі суд узаконіў эўтаназію

25.06.2010 / 16:20

Вярхоўны суд Нямеччыны пастанавіў, што адключэнне ад апаратаў, якія падтрымліваюць жыццё паміраючых хворых, пры іх асабістай згодзе, не з’яўляецца крымінальным злачынствам.

У прыватнасці, Федэральны суд апраўдаў адваката, які парэкамендаваў адключыць прымусовае харчаванне жанчыне, што памірала.