У Віцебску абралі «Міс Інтэрнэт»

07.07.2010 / 17:26

Галоўныя прызы, пуцёўку на адпачынак у Крым і фотакамеру, атрымала дваццацідвухгадовая Кацярына Ардынская.

Кацярына Ардынская.

Аляксандра Шаблаўнёва(злева),Кацярына Ардынская, Ірына Шупенік.

Тытул першай віцэ-міс у дваццацічатырохгадовай Аляксандры Шаблаўнёвай, а другой віцэ-міс стала дзевятнаццацігадовая Ірына Шупенік.

Конкурс праводзіцца з 2008 года. Сёлета ў галасаванні прыняло ўдзел звыш трох тысяч чалавек.

З фотаздымкамі ўсіх канкурсантак, якіх было адзінаццаць, можна пазнаёміцца тут.