БАТЭ сустрэнецца з «Капенгагенам»

Стаў вядомы магчымы супернік БАТЭ ў трэцім кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў.

16.07.2010 / 13:44

Стаў вядомы магчымы супернік БАТЭ ў трэцім кваліфікацыйным раундзе Лігі чэмпіёнаў. Лёсаванне вызначыла ім дацкі «Капенгаген».

БАТЭ амаль забраніраваў сабе выхад у наступнае кола пасля перамогі над «Хабнарф’ёрдзюрам» з лікам 5:1.

У выпадку выхаду БАТЭ першую гульню з «Капенгагенам» згуляюць у Барысаве 27 ці 28 ліпеня, а матч у адказ 3 ці 4 жніўня — у Даніі.

З дацкімі клубамі беларускія перасякаюцца ўжо ў шосты раз. Але ўласна з «Капенгагенам» спаборнічаць яшчэ не даводзілася.

ЗП