Затрыманні на Дзень незалежнасці

Вечарам 27 ліпеня прадстаўнікі незалежнага грамадства ўскладалі кветкі да помнікаў нацыянальных паэтаў.

27.07.2010 / 19:14

Вечарам 27 ліпеня прадстаўнікі незалежнага грамадства ўскладалі кветкі да помнікаў нацыянальных паэтаў. Акцыя пачалася а 18:00 на плошчы Якуба Коласа.

Дзве дваццацігадовыя дзяўчыны (равесніцы незалежнасці) чыталі вершы. У гэты момант падышоў міліцыянт, які паведаміў, што акцыя несанкцыянаваная.

Потым удзельнікі, іх было чалавек 40‑50, рушылі па праспекце Незалежнасці ўбок сквера імя Янкі Купалы. У гэты момант пачаліся затрыманні, паведаміў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

Затрымалі кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, лідэра Руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка, Міколу Дземідзенку, Андрэя Кіма. Агулам сем чалавек.

ЗП