Пакланіцца мошчам святой Матроны

30.07.2010 / 10:11

Мошчы расійскай святой ХХ стагоддзя — блажэннай Матроны Маскоўскай — выстаўлены для пакланення ў Траецкім храме Мінска.

Доступ да мошчаў адкрыты з раніцы да вечара. Рэліквія будзе знаходзіцца ў беларускай сталіцы да 7 жніўня. Многія праваслаўныя вераць, што па хадайніцтве блажэннай Матроны магчыма вылечванне ад цяжкіх хваробаў і алкагалізму.