На пасаду прэзыдэнта Гаіці прэтэндуе поп-выканаўца

06.08.2010 / 16:38

Народжаны ў Гаіці, а цяпер сталы жыхар ЗША Вайклэф Джын, адзін з самых папулярных выканаўцаў у жанрах гіп-гоп і рэгі, зарэгістраваны ў сябе на радзіме ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта.

Прэзыдэнцкія выбары ў Гаіці прызначаныя на 28 лістапада. Пасьля катастрафічнага землятрусу 12 студзеня, які разбурыў сталіцу гэтай краіны і забраў жыцьці амаль 300 тысячаў людзей, сытуацыя ў краіне застаецца вельмі складанай.