Жонка караля Свазіленда здраджвала мужу + фота
09.08.2010 / 11:22
Кароль Свазіленда звольніў і пасадзіў у турму міністра юстыцыі краіны, які быў каханкам ягонай жонкі. У адсутнасць Мсваты III адна з трынаццаці жонак караля сустракалася з міністрам Ндуміса Мамбе.
Кароль Мсваты III са сваёй 12 жонкай. Фота AFP.
«Каралеўская жонка апранала вайсковую ўніформу, калі муж быў у ад’ездзе, і гэтыя хітрыкі дазвалялі ёй без перашкодаў пакідаць палац і сустракацца з каханкам», — паведаміла крыніца ў каралеўскім доме, якую цытуе французскае выданне «20 minutes». На мінулым тыдні, калі кароль знаходзіўся з візітам на Тайвані, каханкі былі знянацку заспетыя супрацоўнікамі сакрэтнай службы на адной з каралеўскіх вілаў каля Мбабанэ — сталіцы гэтай невялікай дзяржавы на поўдні Афрыкі. Міністр, які знаёмы з каралём з дзіцячых гадоў, тут жа быў узяты пад варту і заявіў аб сваёй адстаўцы. Яму пагражае высылка з краіны.
«Няправільная» жонка Натанда Дубе можа ў якасці пакарання быць высланая ў рэзідэнцыю свекрыві —