Дзве шклянкі вады дапамогуць пахудзець

24.08.2010 / 15:19

Амерыканскія навукоўцы даказалі, што дзве шклянкі вады перад ежай у спалучэнні з нізкакаларыйнай дыетай дапамагаюць схуднець лепш, чым проста дыета, ці таблеткі для схуднення. Эксперымент, праведзены ў Бостанскай Хімічнай Супольнасці, даказаў, што нізкакаларыйная дыета ў спалучэнні з двума шклянкамі вады становіцца на 30 працэнтаў больш эфектыўнай. Члены эксперыментальнай групы, якія цягам двух тыдняў пілі ваду перад сняданкам, абедам і вячэрай, схуднелі на 15 фунтаў, у той час, як тыя, хто прытрымліваўся выключна дыеты, змаглі скінуць толькі 11.

Як кажуць самі навукоўцы, гэта не значыць, што вада ідэальны сродак для схуднення: без дыеты яна не запрацуе.

Асабліва карысная «водная сістэма» для людзей ва ўзросце ад 55 да 75 гадоў.

ЮУ (па інфармацыі Harvard School of Public Health)