У Баранавічах 33-гадовы мужчына ўпаў з балкона і загінуў

25.08.2010 / 18:30

У Баранавічах упаў з балкона жылога дома і загінуў 33-гадовы мужчына.

Цела мужчыны на зямлі каля шматпавярховага дома знайшла 24 жніўня каля сямі раніцы мясцовая жыхарка.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулы ўпаў з аднаго з балконаў, якія знаходзяцца на лесвічных клетках на стыку двух карпусоў гэтага дома. З якога дакладна паверха ён упаў, пакуль не ўстаноўлена.

Загінулы жыў у суседнім доме.

Праверку па факце смерці мужчыны праводзіць следчы аддзел пракуратуры Брэсцкай вобласці.