Мілінкевіч не будзе ўдзельнічаць у выбарах

Паводле інфармацыі «НН», лідэр Руху «За Свабоду» мае намер абвесціць пра адмову бліжэйшымі днямі.

31.08.2010 / 14:07

Паводле інфармацыі «НН», лідэр Руху «За Свабоду» мае намер абвесціць пра адмову бліжэйшымі днямі.

Сам Мілінкевіч гаварыць на гэтую тэму не захацеў: «Калі будзе такая заява, то вы пра яе даведаецеся».

Аляксандр Мілінкевіч удзельнічаў у прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Па афіцыйных звестках, ён заняў другое месца з больш чым 6% галасоў. Па звестках незалежных сацыёлагаў, ён сапраўды быў другім паводле папулярнасці, але ягоная падтрымка дасягала 18%.

Частка каманды Мілінкевіча падтрымае на выбарах Алеся Міхалевіча.
Ад правацэнтрысцкіх сілаў вылучаныя таксама кандыдатуры намесніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва і сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага. Асобна вядзе сваю кампанію каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў.

Зміцер Панкавец