З Акрэсціна вызвалілі пяць з дзевяці анархістаў

14.09.2010 / 14:24

На волю выйшлі Антон Лапцёнак, Ігар Багачак, Сяргей Слюсар, Валерыя Хоціна і Аляксей Жынгароўскі. Нікому з арыштаваных анархістаў ніякіх абвінавачанняў не прад’явілі.

Іх затрымлівалі па справе аб падпале машыны каля расійскага пасольства. Зняволенымі застаюцца Таццяна Семянішчава, Аляксандр Бугаёў, Мікалай Дзядок і Аляксандр Францкевіч. Апошняга абвінавачваюць у нападзе на пастарунак міліцыі ў Салігорску (ч.2 арт. 339 «Хуліганства»). За кратамі застаюцца таксама Ігар Чапіга з «Правага альянсу», эколаг Уладзімір Валодзін і Сяргей Папоў з незарэгістраванай Партыі свабоды.