Прывязаў да сябе 50 спадніцаў і панчохаў ды ехаў цераз мяжу

14.09.2010 / 15:28

Ноччу 14 верасня ў пункце пропуску «Брэст» пасля праходжання «зялёнага» канала з Польшчы ў Беларусь аўтамабілем «Рэно» памежнікі звярнулі ўвагу на ягонага кіроўцу.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржпагранкамітэта, жыхар Брэста абматаў сваё цела сукенкамі, спадніцамі і блузкамі. Прыкладна 50 адзінак жаночага адзення было завязана панчохамі на нагах, грудзях і поясе мужчыны.

Трыкатаж на суму больш як 3,3 мільёна рублёў канфіскаваны супрацоўнікамі мытні.