Грузія судзіцца з Расіяй

14.09.2010 / 16:19

У Гаазе ў міжнародным судзе ААН працягваюцца слуханні паводле пазову Грузіі супраць Расіі. Намесніца міністра юстыцыі Грузіі Ціна Буржаліяні паведаміла сёння на слуханнях, што каля 10% грузінскага насельніцтва жывуць у выгнанні.

Учора прадстаўнікі Расіі заявілі, што пазоў Тбілісі павінен быць адхілены, бо ў жніўні 2008 годв Грузія пачала вайну з Расіяй, калі напала на Паўднёвую Асецію.

Грузія абвінавачвае Расію ў этнічных чыстках у Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.