Козік застаўся на пасадзе старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

16.09.2010 / 17:02

Старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі зноў браны Леанід Козік. Такое рашэнне аднагалосна прынялі дэлегаты 6-га з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які прайшоў сёння ў Мінску.

Звяртаючыся да дэлегатаў з’езда, Леанід Козік сказаў: «Я буду працаваць так жа, як і працаваў — на карысць Беларусі». Ён адзначыў, што федэрацыя выканала задачы, пастаўленыя перад ёй папярэднім з’ездам. «Сёння відавочна, што за мінулыя гады дзякуючы выбраным шляху канструктыўнага сацыяльнага партнёрства ФПБ стала згуртаванай, магутнай арганізацыяй, здольнай вырашаць любыя задачы ў інтарэсах працоўных.