Два выпадкі самагубства зафіксаваныя 16 верасня ў лячэбных установах Мінска

17.09.2010 / 11:03

Органы пракуратуры праводзяць праверкі па фактах самагубства двух пацыентаў у 9-й клінічнай бальніцы і РНПЦ псіхічнага здароўя ў Мінску.

16 верасня прыкладна ў 17.00 з балкона дзевятага паверху 9-й бальніцы выкінуўся 68-гадовы мужчына, які знаходзіўся на лячэнні. Пенсіянер памёр на месцы. Высветлілася, што за некаторы час да суіцыду мужчына знаходзіўся ў кепскім настроі, гаварыў, што яму надакучыла жыць і хварэць.

У той жа дзень у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры псіхічнага здароўя ў Навінках у туалетным пакоі была знойдзена ў пятлі 44-гадовая пацыентка.

Па першым выпадку праверку праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна сталіцы, па другім — Цэнтральнага.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН