Украіна зноў можа стаць прэзідэнцкай рэспублікай

Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў незаконнымі палітычныя рэформы 2004 года.

01.10.2010 / 11:53

Канстытуцыйны суд Украіны прызнаў незаконнымі палітычныя рэформы 2004 года, у выніку якіх прэзыдэнцкія паўнамоцтвы былі абмежаваныя, а асноўныя ўладныя функцыі — перададзеныя парлямэнту і кабінэту міністраў.

Суд палічыў, што рэформы праводзіліся з парушэньнямі.

Пазоў на разгляд гэтага пытаньня паступіў ад прыхільнікаў дзейнага кіраўніка Ўкраіны Віктара Януковіча, якія дамагаюцца пашырэньня прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў.

Канстытуцыйная рэформа была зьдзейсьненая ва Ўкраіне ў часе кіраваньня папярэдняга прэзыдэнта Віктара Юшчанкі, які прыйшоў да ўлады ў выніку «памаранчавай рэвалюцыі».

З сёньняшняга вэрдыкту вынікае, што Ўкраіна перастане быць парлямэнцкай рэспублікай і вернецца да прэзыдэнцкай формы кіраваньня.