Адкрыўся фестываль аматарскіх тэатраў «Дзверы»

13.10.2010 / 13:54

З 13 да 15 кастрычніка ў Мінску праходзіць фестываль аматарскіх тэатраў «Дзверы». Фестываль падтрымлівае ідэю «Не плаці!» — акторы не плацяць за ўдзел, гледачы — за ўваход.

13 кастрычніка на філалагічным факультэце БДУ ((вул. К.Маркса, 31) а 19-й — «Прадавец тумакоў», «Пакаранне смерцю».

14 кастрычніка тамсама, а 19-й — «Спектакль такі й такі», «Страсці па Рабле».

15 кастрычніка у БДУІР (вул. Броўкі, 4) а 18-й — «Акторы», «Развясёлыя нішчаброды, альбо Каханне і свабода».