Расія ўвяла падатак на чыстыя дыскі

20.10.2010 / 09:06

Расейскі ўрад увёў падатак на чыстыя дыскі і флэшкі. Гэта зроблена з падачы Мікіты Міхалкова, які даўно прасоўваў такую ідэю. Пра падатак піша «Камсамольская праўда».

Памер збору складзе адзін адсотак ад відэатэхнікі (тэлевізараў, кампутараў, мабільных тэлефонаў і прайгравальнікаў) дый тры адсоткі — ад кошту дыскаў і флэшак. Грошы пойдуць у Расейскі саюз праватрымальнікаў, створаны Міхалковым.

Пастанова Пуціна выйшла да юбілею Міхалкова. 21 кастрычніка расейскаму рэжысёру — 65.