Сёлета сусветная эканоміка страціла $107 мільярдаў праз крадзяжы з крам

Найбольшыя страты ад крадзяжоў панеслі эканомікі Індыі, Марока і Бразіліі.

20.10.2010 / 12:56

Паводле дадзеных даследавання Global Retail Theft Barometer брытанскага Цэнтра даследаванняў гандлю (CRR), страты сусветнага гандлю ад крадзяжоў з крам скараціўся на 5,6% і склаў $107,3 мільярдаў.

CRR складае сваю справаздачу на аснове апытання прадстаўнікоў гандлёвых кампаній у 42 краінах свету. У 2010 году было апытана 1103 рытэйлеры.

Часцей за ўсё крадуць тавары вядомых марак, у прыватнасці, мабільныя тэлефоны, дробную электроніку, касметыку і парфумерыю, дзіцячае адзенне.

Акрамя таго, наведвальнікі крам крадуць дарагую ежу, напрыклад, свежае мяса, каву і некаторыя гатункі сыра. Сярод краін, якія панеслі найбольшыя страты ад крадзяжоў, названы Індыя, Марока і Бразілія. У прыватнасці, у Індыі страта раздробнага гандлю ад крадзяжу ў крамах складае 2,7% ад агульнага звароту.

Апроч гэтага, стала вядома, што найменшая шкода ад крадзяжоў маюць эканомікі Аўстрыі, Ганконга і Тайваня.

lenta.ru