17-гадовую дзяўчыну знайшлі ў пятлі каля царквы

Трагічны выпадак здарыўся ў Лідскім раёне.

28.10.2010 / 15:08

царква, каля якой знайшлі цела дзяўчыны

У вёсцы Ганчары Лідскага раёну ў панядзелак ранкам мясцовыя жыхары знайшлі на падворку царквы цела дзяўчыны, якая вісела ў пятлі.

17-гадовая дзяўчына была з вёскі Лайкаўшчына, навучалася на першым курсе Бярозаўскага ліцэя. Следства высвятляе ці насамрэч дзяўчына засілілася і чаму менавіта на падворку царквы.

lifelida.com