У Бешанковічах спілавалі Дуб Напалеона + фота

Застаўся адзін ствол, і той хутка зрэжуць.

01.11.2010 / 12:18

Адзін ствол застаўся ад старажытнага дуба ў Бешанковічах (Віцебская вобласць), пад якім, паводле мясцовага падання, у 1812 годзе пазіраваў мастаку французскі імператар Напалеон I.

Прадугледжваецца, што ў хуткім часе будзе спілаваная астатняя частка дрэва.

Чатырохсотгадовы дуб расце ў палацава-паркавым комплексе Храптовічаў, раней яго вышыня была каля 30 метраў, шырыня ствала ў папярэчніку — каля двух метраў.