Пляменнік Бакіева асуджаны на 10 гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму

02.11.2010 / 14:47

Суд Кыргызстана прысудзіў да дзесяці гадоў турмы ўзмоцненага рэжыму пляменніка экс-прэзідэнта краіны Санжарбека Бакіева.

Пракуратура прасіла пакараць яго 25 гадамі турмы.

Другому фігуранту па справе аб арганізацыі масавых беспарадкаў у Джалалабадскім раёне Бектурсуну Кельдыбекаву вынесена пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 8 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго і Санжарбека Бакіева апраўдалі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса «Забойства» і «Замах на забойства».