Фетэль стаў самым маладым чэмпіёнам «Формулы-1»

15.11.2010 / 17:10

Себасцьян Фетэль (Red Bull) у нядзелю стаў чэмпіёнам свету ў гонках «Формулы-1», заняўшы першае месца ў фінальнай гонцы сезона ў Абу-Дабі.

23-гадовы Фетэль стаў самым маладым чэмпіёнам свету «Формулы-1» за ўсю гісторыю спаборніцтваў.

У агульным заліку Фетэль атрымаў 256 пунктаў, Алонса — 252, Уэбер — 242, Хэмілтан — 240.