Страшэнная траўма Ёрыса Матыйсэна + відэа

19.11.2010 / 13:54

Абаронца зборнай Галандыі Ёрыс Матыйсэн атрымаў сур'ёзную траўму ў таварыскім матчы супраць Турцыі.

Першапачаткова меркавалася, што гулец «Гамбурга» атрымаў пералом і выбыў на вельмі працяглы тэрмін, але затым сам Матыйсэн абверг гэту інфармацыю.

Хоць калі паглядзець відэа гэтага эпізоду, то адсутнасць пералому можна назваць цудам.