«Ласкавы май» прыедзе ў Гродна, каб падтрымаць Лукашэнку

07.12.2010 / 15:41

Фота s13.ru

Гурт «Ласкавы май» і саліст Андрэй Разін прыедуць у Гродна напярэдадні выбараў. 17 снежня ў гродзенскай філармоніі адбудзецца канцэрт, як паведамляецца ў афішах, «у падрымку дзеючага прэзідэнта».

На афіцыйным сайце гурта «Ласкавы май» інфармацыі пра канцэрт у Гродне няма. Пазначана толькі, што 16 снежня гурт грае на карпаратыве ў Маскве, а ўжо 19-га выступае ў Вільні.

У прыёмнай філармоніі кажуць, што «напэўна, „Ласкавы май“ захацеў прыехаць сам». Білеты на канцэрт каштуюць ад 25 да 50 тысяч рублёў.