Пад выбары прыйдуць 20-градусныя марозы

10.12.2010 / 16:40

Марознае надвор'е захаваецца і на наступным тыдні.

Час ад часу будзе ісці снег, павялічваючы вышыню гурбаў.

Да сярэдзіны тыдня маразы памацнеюць.

Дзённыя тэмпературы будуць вагацца ад 6 да 15 градусаў марозу, а ноччу пры праясненнях будуць апускацца да мінус 20 градусаў.