Зліквідаваныя аўтамабільныя маркі

25.01.2011 / 15:09

Эканамічны крызіс прывёў да таго, што некаторыя вытворцы аўтамабіляў вырашылі зліквідаваць пэўныя аўтамабільныя маркі, у тым ліку Pontiac, Daewoo і Hummer.

У выніку фінансавага крызісу аўтамабільныя кампаніі мусілі скараціць выдаткі і павысіць эфектыўнасць вытворчасці. З гэтай прычыны было вырашана зняць з вытворчасці многія аўтамабілі, большасць з якіх — амерыканскія аўтамабільныя легенды.