Ганна Шадрына: «Я гатовая несці адказнасць»

Былая намесніца рэдактара «СБ» пракаментавала візавыя санкцыі Еўрасаюза.

02.02.2011 / 13:58

Былая намесніца галоўнага рэдактара «Советской Белорусіі» Анна Шадрына пракаментавала для «Нашай Нівы» рашэнне Еўрасаюзу аб візавых санкцыях. Шадрына адна з дзесяці прадстаўнікоў СМІ, што трапілі ў гэты спіс.

«Мне непрыемна бачыць там сваё прозвішча. Канечне, я разумею, адкуль гэтае рашэнне. Я 13 гадоў адпрацавала ў газеце «Советская Белоруссія». Калі гэта паводле прынцыпу прыналежнасці да дзяржаўнага выдання, то я гатова несці адказнасць. Канечне, па мне ўдарыць, калі я не змагу наведваць замежжа».

Запісаў ЗП