Мінск: Латвія адмаўляецца прадаць Беларусі трубаправод

08.02.2011 / 18:54

Беларусь хоча купіць нафтаправод Полацк — Вентспілс для прапампоўвання венесуэльскай нафты, паведамляе агенцтва REGNUM, спасылаючыся на беларускага пасла ў Латвіі Аляксандра Герасіменку.

Пры гэтым амбасадар дадаў, што, нягледзячы на тое, што трубаправод ужо некалькі гадоў прастойвае, латвійскія акцыянеры блакуюць спробы афіцыйнага Мінска дамовіцца аб угодзе.

«Напэўна, тут ёсць вялікая палітыка», — выказаў меркаванне дыпламат.

Дзве траціны кампаніі LatRos Trans, якая валодае трубаправодам, належаць латвійскай кампаніі Ventspils nafta, траціна — расійскаму «Транснафтапрадукту».