Студэнты ЕГУ выступілі ў абарону студэнта Атрошчанкава

11.03.2011 / 11:57

Студэнты ЕГУ, моладзевая ініцыятыва StudAlliance, выказалі сваю салідарнасць з асуджаным па палітычных матывах прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандрам Атрошчанкавым.

Атрошчанкаў — сам, сярод іншага, студэнт 3-га курса Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта на спецыяльнасці «Міжнароднае права» (завочнае аддзяленне).

Студэнты патрабуюць вызвалення Атрошчанкава і спынення палітычных рэпрэсій у Беларусі.

СГ