Крэдытны рэйтынг Беларусі пагоршаў і атрымаў негатыўны прагноз

15.03.2011 / 20:26

Служба крэдытных рэйтынгаў Standard & Poor`s панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце з «В+» да «B» з негатыўным прагнозам. Сітуацыя па абавязацельствах у нацыянальнай валюце таксама пагоршылася — да «В+».

Кароткатэрміновыя рэйтынгі пацверджаныя на ўзроўні «В».

Прагноз па доўгатэрміновых рэйтынгах — «негатыўны»,
гаворыцца ў паведамленні арганізацыі.

«Рэйтынгавыя дзеянні адлюстроўваюць ўразлівасць краіны перад неспрыяльнымі тэндэнцыямі на вонкавым фінансавым рынку ў сувязі з пагаршэннем стану даступных рэзерваў», — адзначаюць у S&P.

Рэйтынг чаканага ўзроўня вяртанне доўгу пасля дэфолту застаўся на ўзроўні «4», што адлюстроўвае чаканні 30-50% вяртання.