Балыкін: Канфіскаванае вярнулі паламаным
15.03.2011 / 22:30
Кіраўніку Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, эканамісту Сяргею Балыкіну вярнулі сканфіскаваную летась аргтэхніку і сродкі сувязі.
Ператрус адбыўся ў ноч на 27 лістапада 2010 года, мэтай яго ў пратаколе значыўся «пошук выбуховых рэчаў і прыстасаваньняў» у рамках крымінальнай справы аб выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008 году:
«Вярнулі сканфіскаваную аргтэхніку: гэта мой ноўтбук „Самсунг“, тры мабільныя тэлефоны „Нокіа“ і адзін мабільны тэлефон „Хуавэй“. А таксама носьбіты інфармацыі — дзьве флэшкі».
Спадар Балыкін кажа, што вернутая тэхніка мае мэханічныя пашкоджаньні, сапсаваныя акумулятарныя батарэі тэлефонаў.
Сяргей Балыкін мае намер абскардзіць захады праваахоўных органаў.