У раёне «Фукусімы» знойдзены радыеактыўны плутоній

29.03.2011 / 11:40

У Японіі ў раёне АЭС «Фукусіма — Даічы» сёння ў пяці месцах знойдзеныя сьляды радыеактыўнага плутонію.

Кампанія — аператар пашкоджанай у выніку нядаўняга стыхійнага бедства атамнай станцыі ТЭРСА, сцвярджае, што гэтыя сляды не нясуць непасрэднай пагрозы здароўю людзей.

Тым часам у самой краіне ўсё часцей гучыць крытыка на адрас ТЭРСА за яе недастаткова аператыўную рэакцыю на аварыю і няпоўнае інфармаванне грамадскасці аб падзеях на АЭС.