Кітай і Нямеччына наперадзе па інвестыцыях у альтэрнатыўную энергетыку

30.03.2011 / 16:58

Па выніках 2010 года ЗША перамясціліся на трэцяе месца ў рэйтынгу краін-інвестараў у развіццё экалагічна чыстых відаў энергіі,
са спасылкай на даследаванне незалежнай некамерцыйнай арганізацыі Pew Charitable Trusts паведамляе Reuters.

Першае месца займае Кітай, другое — Нямеччына.

У 2009 годзе ЗША спусціліся з першай пазіцыі на другую.

Інвестыцыі прыватнага сектара ЗША ў альтэрнатыўныя віды энергіі склалі $ 34 млрд за 2010 год, што на 51% вышэй за паказчык папярэдняга года, аднак менш $ 54,4 млрд Кітая і $ 41,2 млрд Нямеччыны.