Еўра абнавіў гістарычны максімум і дасягнуў 4318 рублёў

Курс даляра застаўся нязменным.

31.03.2011 / 12:02

Паводле вынікаў таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс еўра вырас на 35 рублёў і склаў 4318,42 рубля за еўра.

Гэта гістарычны максімум,
папярэдні рэкорд быў усталяваны ў гэтым месяцы.

У абменніках курс продажу еўра зноў пераваліць за 4400 рублёў.

Курс даляра для фізічных асобаў застаўся нязменным — 3045 рублёў. Гэта значыцца, што для прадпрыемстваў курс можа дасягаць 3350 рублёў.

Расійская валюта патаннела — да 106,78 беларускага рубля.

Валютны кошык вырас на 6,17% ад пачатку года. Гэта чарговы максімум. Да канца дазволенага Нацбанкам 8%-ага калідора засталося менш за 2%.

ЯВ