За надпіс «Луку на муку» — 525 тысяч штрафу

06.04.2011 / 22:49

Рашэннем Ленінскага раённага суда Гродна студэнтка мэдуніверсітэта Кацярына Герасімчык прызнаная вінаватай у дробным хуліганстве паводле арт. 17.1 Адміністрацыйнага кодэксу і пакараная штрафам у 15 базавых велічынь.

Яе звінавацілі ў тым, што падчас прэзідэнцкай выбарчай кампаніі яна зрабіла на пастаменце помніка Леніну надпіс «Луку на муку». Кацярына Герасімчык вінаватай сябе не прызнала.