Расійскія патрыёты падтрымліваюць Лівію, але не ведаюць назвы краіны па-англійску

У Маскве прайшоў антыамерыканскі пікет, удзельнікі якога абаранялі краіну з назвай «Livia».

08.04.2011 / 14:32

У Маскве прайшоў антыамерыканскі пікет, удзельнікі якога абаранялі краіну з назвай «Livia».

У Маскве абаранялі краіну з назвай «Livia».

8 красавіка ў Маскве ўдзельнікі руху «Россия молодая» пікетавалі амбасаду ЗША. Румолаўцы трымалі ў руках расцяжку з надпісам «Stop Obama!» Адна з удзельніц пікету была закаваная ў імправізаваную гільяціну. На сабе яна мела паперчыну з надпісам на незразумелай мове «Livia» (па-англійску назва Лівіі пішацца «Libya»). Побач з «ахвярай» знаходзіўся «кат» з надпісам «Obama», які трымаў у руках «акрываўленую» сякеру.

СП