Футбол перанесены з Першага нацыянальнага на ЛАД

Першы нацыянальны канал адмяніў трансляцыю чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў, якую меўся паказваць у 21.45.

13.04.2011 / 13:45

Першы нацыянальны канал адмяніў трансляцыю чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў «Рэал-Тотэнхэм», якую меўся паказваць у 21.45. Замест яго будзе паказаны мастацкі фільм «Дот». Трансляцыя перанесеная на тэлеканал ЛАД.

Іншая гульня, «Шальке-04 — Інтэр» будзе паказаная на Пешым нацыянальным у 23.30.

ЯВ