Капітанам зборнай Беларусі па хакеі будзе Аляксей Калюжны

21.04.2011 / 15:33

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Эдуард Занкавец заявіў, што капітанам каманды на чэмпіянаце свету ў Славакіі будзе форвард «Авангарда» Аляксей Калюжны.

«Гэта маё рашэнне. Думаю, ні ў каго не ўзнікае пытанняў адносна аўтарытэту і гульнявых якасцяў Аляксея. Ён будзе выступаць у тройцы з Міхаілам Грабоўскім і Аляксандрам Кулаковым. Чаму не выкарыстоўваю Калюжнага ў цэнтры? Ён каштоўны нам як флангавы гулец, але тое, што Аляксей можа дзейнічаць у цэнтры, вядома, плюс», — сказаў Занкавец.