Менск зьвінаваціў Маскву ў парушэньні дамоўленасьцяў

Вуснамі прэс-сакратара МЗС

14.12.2006 / 14:47

Начальнік упраўленьня інфармацыі, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Папоў сёньня на брыфінгу ў Менску, адказваючы на пытаньне карэспандэнта БелаПАН, заявіў, што « што ўвядзеньне мытаў на пастаўку нафты ў Беларусь парушае шэраг пагадненьняў, якія вызначаюць рэжым вольнага гандлю без канфіскацый і абмежаваньняў паміж дзьвюма краінамі» (пратакол ад 6 студзеня 1995 г.).

Андрэй Папоў пракамэнтаваў таксама спробу прадстаўнікоў ЗША вынесьці на абмеркаваньне Рады бясьпекі ААН пытаньне аб сытуацыі ў правамі чалавека ў Беларусі і галадоўку А. Казуліна (пытаньне Reuters). Прэс-сакратар назваў гэта «ударам міма мэты, бо (...) Казулін спыніў галадоўку да таго часу, як амэрыканцы паспрабавалі ўнесьці пытаньне на абмеркаваньне Радай бясьпекі».