Мінскія лекары асуджаныя за хабар

29.04.2011 / 18:37

За здзяйсненне шэрагу службовых злачынстваў асуджаныя старшыня і лекары-эксперты спецыялізаванай анкалагічнай медыка-рэабілітацыйнай экспертнай камісіі УАЗ «Мінская гарадская МРЭК». Аб гэтым паведамілі ў Генпракуратуры Беларусі.

Справу расследавала пракуратура Мінска.

Было выяўлена, што абвінавачваныя з ліпеня 2007 года па студзень 2010-га патрабавалі ў людзей, якія прыходзілі на агляд, грошы пад пагрозай няправільнага вызначэння групы інваліднасці і працоўнай рэкамендацыі, г.зн. вымагалі хабару. Следствам устаноўлены і сабраныя доказы па сямі эпізодах.

Па прысудзе суду Першамайскага раёна Менска абвінавачаныя былі прызнаныя вінаватымі ў атрыманні хабараў шляхам вымагальніцтва. На падставе ч.2 арт.430 «Атрыманне хабару» КК Беларусі ім прызначаныя пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі. Прысуд уступіў у законную сілу.