Дапамога сем'ям з дзецьмі павялічылася на 15%, да 343 тысяч рублёў

Гэта $110 па афіцыйнм курсе ці $85 па неафіцыйным.

04.05.2011 / 12:34

З 1 мая памер дзяржаўнай дапамогі сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, вырас на 15,6%. Гэта адбылося услед за павелічэннем пражыткавага мінімума.

Такім чынам, з 1 мая па 31 ліпеня 2011 года штомесячная дапамога па даглядзе за дзіцём, малодшым за тры гады, складзе 343 260 рублёў. Гэта $110 па афіцыйным курсе ці $85 па неафіцыйным. Для дзяцей, старэйшых за тры гады, дапамога складае ўсяго 102 980 рублёў.

ЯВ, паводле БелТА