Балгарыя захавае бязвізавы рэжым для дзяцей і студэнтаў

20.05.2011 / 13:46

Сёння балгарскае консульства паведаміла пра тое, што леташнія візавыя ўмовы для дзяцей і студэнтаў не зменяцца.

«Візавы рэжым для арганізаваных груп дзяцей, якія накіроўваюцца ў балгарскія лагеры з адукацыйнымі мэтамі, застанецца ранейшым, - паведаміла Галіна Бачварава, загадчыца консульскай службы пасольства Балгарыі. - Гэта справядліва таксама ў дачыненні да студэнтаў да 24 гадоў. Дадзеныя катэгорыі адпачывальнікаў балгарскую візу атрымаюць бясплатна».