Малахмарна і без ападкаў

Прагноўз надвор'я на 4--6 чэрвеня.

03.06.2011 / 14:07

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 4 чэрвеня ў Беларусі чакаецца малавоблачнае надвор’е. Без ападкаў. Вецер паўночны 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7–13°С,

днём плюс 21–27°С.

У Мінску 4 чэрвеня таксама малавоблачна, без ападкаў. Вецер паўночны 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10–12°С, днём плюс 22–24°С.

5 чэрвеня ў Беларусі чакаецца невялікая воблачнасць. Без ападкаў. Вецер паўночна-заходні з пераходам на ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8–15°С,

днём плюс 22–29°С.

6 чэрвеня ў Беларусі невялікая воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 10 -17°С,

днём плюс 25–30°С, па паўднёвым захадзе да плюс 32°С.