У Віцебску таксама сабраўся народ, сем затрыманых

15.06.2011 / 19:42

У Віцебску дзясяткі чалавек сабраліся на цэнтральнай плошчы горада на заклік, распаўсюджаны праз сацыяльныя сеткі. Спецназаўцы затрымалі як мінімум сем чалавек: «Прайдзёмце» — і без тлумачэнняў, за што. Сярод затрыманых Аляксандр Лібер, журналіст «Народных навін Віцебска» Сяргей Серабро і адна дзяўчына. Іх даставілі ў Кастрычніцкі РАУС горада.

NN.BY