Народныя гулянні: у Ваўкавыску выклікаюць бацькоў удзельнікаў

У адміністрацыю навучальнай установы.

21.06.2011 / 13:59

У адміністрацыю навучальнай установы.

На сайце newspeak.by размешчаны ліст, якім адміністрацыя Ваўкавыскага каледжа запрашае бацькоў навучэнцаў на размовы. Падстава — «удзел сына ў падзеях 15.06.2011».

Чытач «НН» з Ваўкавыска таксама паведаміў, што 22 чэрвеня дзевяць чалавек выклікаюць праз адміністрацыю каледжа для размоў з супрацоўнікамі КДБ. Прычына тая ж — удзел 15 чэрвеня ў народных гуляннях.

КМ