Сёння наступае астранамічнае лета
Самы даўгі дзень у годзе і самая кароткая ноч.
21.06.2011 / 17:45
Яго прыход звязаны з наступленнем летняга сонцастаяння, калі сонца днём знаходзіцца ў самай высокай кропцы, а сам дзень становіцца самым доўгім, у той час як ноч — найкарацейшай.
Сёння — самы доўгі дзень у годзе, яго працягласць складзе 17 гадзін 52 хвіліны. А ноч на 22 чэрвеня будзе самай кароткай.
Пасля летняга сонцастаяння дні будуць рабіцца карацейшымі, а ночы — даўжэйшымі.
У ноч з 23 на 24 чэрвеня традыцыйна адзначаецца Купалле.