Зміцер Дашкевіч і Наста Палажанка возьмуць шлюб

Вяселле пройдзе восенню у калоніі ў Горках, дзе лідар Маладога Фронту адбывае двухгадовае турэмнае пакаранне.

12.07.2011 / 13:10

Вяселле пройдзе восенню у калоніі ў Горках, дзе лідар Маладога Фронту адбывае двухгадовае турэмнае пакаранне
– пра гэта ў лісце паведаміў сам Зміцер Дашкевіч.

Маладзёны вырашылі ўзаконіць свае адносіны не чакаючы вызвалення і цяпер афармляюць усе неабходныя дакументы.

- Сведкаў і вясельнага фатографа ў калонію хутчэй за ўсё не пусцяць, аднак самі маладыя пасля заключэння шлюбу спадзяюцца атрымаць ад адміністрацыі дазвол на пазачарговае спатканне, - распавяла Настасся Палажанка.

Самая ж галоўная праблема на сённяшні дзень, па словах маладых, тое, што канфіскаваны пашпарт Дашкевіча працягвае знаходзіцца ў КДБ. Галоўны дакумент маладафронтаўскага лідара забралі падчас аднаго з зімовых ператрусаў, аднак і гэтую перашкоду, спадзяецца Наста, удасца пераадолець.