Траціна аўдыторыі радыё «Эхо Москвы» выступае за ўвод войскаў у Беларусь

09.01.2007 / 16:07

У панядзелак адна з самых прасунутых і лібэральных радыёстанцый зладзіла апытаньне «Як Вы лічыце, ці павінна Расея ўвесьці войскі ў Беларусь для аховы нафтаправоду «Дружба»?

36% слухачоў патэлефанавалі ў этэр, каб адказаць «Так», 64% выказаліся супраць.

Інтэрнэт‑слухачы/чытачы больш прыязна ставяцца да вырашэньня канфлікту. За ўвядзеньне войскаў «клікнула» 26%, 71% адказалі супраць. 3% вагаюцца.

Іншыя апытаньні, што тычаць беларуска-расейскага канфлікту.